Алена Гундар: На іх аказваецца вельмі моцны ціск



Закладнікі дыктатара Лукашэнкі – так званая „групоўка Аўтуховіча” з пенсіянераў і інвалідаў – працягваюць несці свае пакуты з-за таго, што да сцэнару спробы захопу ўлады апазіцыяй у 2020-м не хапала экстрэмістаў і тэрарыстаў.

З усіх высілкаў КДБ стараецца прадэманстраваць узурпатару, што яны захавалі яму ўладу і нават прадухілілі яго забойства. Для патрэбнага выніку ў судзе ціск на вязняў моцна ўзмацніўся, гаворыць жонка палітзняволенага Уладзіміра Гундара Алена:

Яны заявілі, што на іх аказваецца вельмі моцны ціск – псіхалагічны і нават фізічны. Напрыклад, Галіну Іванаўну Дзербыш пасля пасцельнага рэжыму, яна ж хворая, група інвалідская другая, калі яе пасля пасцельнага рэжыму адразу на наступны дзень адправілі ў карцар, ці гэта не фізічны ціск?

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Вядзе працэс „знакаміты” суддзя Максім Філатаў, які атрымаў павышэнне пасля прыгавора цяпер ужо нябожчыку Вітольду Ашурку.

Беларускае Радыё Рацыя