Аляксандр Фрыдман: Грузінскія ўлады выбралі шлях гвалту, падобна да Лукашэнкі і Януковіча
На разагнанай паліцыяй акцыі пратэсту ў Грузіі супраць прыняцця закона аб „замежных агентах”, якая прайшла ўвечары 7-га сакавіка каля грузінскага парламента ў Тбілісі, былі затрыманыя 66 чалавек.
Сітуацыю пракаментаваў палітычны аналітык, гісторык Аляксандр Фрыдман:
– Там відавочна куецца Еўропа, там вырашаецца саюз з Еўропай. За апошнія гады грузіны прызвычаіліся да дэмакратыі, і вось жорсткая расправа над пратэстоўцамі выклікае вельмі моцныя абурэнні. Таму паглядзім, якая будзе рэакцыя. Лукашэнка ў 2020 годзе і Януковіч у 2013 годзе. Уплыў гвалту пераацэнены, у выніку атрымалася вельмі моцная хваля пратэсту. Ва Украіне ўвогуле атрымаўся Майдан, які змёў Януковіча. Што тычыцца Лукашэнкі, то яго крэсла хісталася. А грузінскія ўлады абралі той жа самы шлях.
Вядома, што галасаванне па другім варыянце законапраекта аб «інагентах» у Грузіі пройдзе 9-га сакавіка. Да гэтага часу апазіцыя паабяцала паўтарыць акцыі пратэсту.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксандра Фрыдмана