Аляксандр Кенда: Усё вядома ніколі не будзе



Катыньскі расстрэл – савецкае ваеннае злачынства, масавы расстрэл польскіх грамадзян, у тым ліку грамадзян Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. У асноўным гэта былі афіцэры Войска Польскага. Расстрэл здзяйсняўся ў сакавіку-красавіку 1940 года.

Пра гэтую трагедыю мы паразмаўлялі з „Госцем Рацыі” гісторыкам Аляксандрам Кендам:

– Як гісторык скажу, што гэта трагедыя сапраўды не вельмі вядомая на Беларусі. Яна вядомая спецыялістам, яна вядомая тым, хто прафесійна займаецца гісторыяй, але невядомая большасці народу. Па-першае, заўсёды было прынята лічыць, што гэтая трагедыя датычылася толькі палякаў, зараз пераважная большасць беларусаў і палякаў так лічыць. Толькі апошнія даследванні вядомых спецыялістаў па рэпрэсіях савецкага перыяда паказалі, што сярод польскіх афіцэраў, якія загінулі падчас гэтых аперацый у Старабельскім лагеры, у Катыні, Асташкаве, Казельску ды іншых месцах, вялікую колькасць складалі заходнія беларусы. Вельмі вялікае разыходжанне ў лічбах пачынаючы ад 15-20 тысяч увогуле ўсіх ваеннапалонных і заканчваючы 30 тысячамі, вельмі цяжка падлічыць колькі было насамрэч ваеннапалонных, тым больш колькі сярод іх было заходніх беларусаў. Фігуруе такая лічба – 15 тысяч палякаў і 11 тысяч беларусаў. Хтосьці можа пагадзіцца, хтосьці не. Думаю, што тут нельга сказаць дакладана, колькі на самой справе было нашых суайчыннікаў забіта ў гэтых лагерах. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

З Аляксандрам Кендам размаўляла Алеся Адамчук.

Беларускае Радыё Рацыя