Аляксандр Мілінкевіч: Маю надзею, што хутка Мікалай Статкевіч будзе з намі
“Мікалай Статкевіч ужо ўвайшоў у беларускую сучасную гісторыю”, – лічыць старшыня Руху „За свабоду” Аляксандра Мілінкевіч.
Былому кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Мікалаю Статкевічу, які адбыванне пакаранне ў Магілёўскай турме №4 за ўдзел у дэманстарцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 году, споўнілася 59 год.
– Я думаю, што трэба ацэньваць Мікалая Статкевіча, як выбітную асобу, чалавека абсалютна сільнай волі. Ён стаўся сімвалам барацьбы за справядлівасць, свабоду. Ён дэманструе, што ёсць каштоўнасці, за якія варта змагацца, а інакш, не варта жыць. Я думаю, шо Мікалаю Статкевічу, трэба пакланіцца за такую пазіцыю і за тое, што ён робіць сёння. Столькі гадоў чалавек правёў у турме, ён ужо стаўся часткай нашай сучаснай гісторыі.
Аляксандр Мілінкевіч павіншаваў зняволенага палітыка з днём народзінаў і пажадаў хутчэйшага вызвалення.
„Вельмі чакаю яго на свабодзе і маю надзею, што хутка Мікалай Статкевіч будзе з намі”, – сказаў Мілінкевіч.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя