Аляксей Балашоў: Беларусы падаюцца на статут уцекача ў Грузіі



Беларусы, што жывуць у Грузіі, маюць праблемы з легалізацыяй. Кіраўнік грамадскай арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» Аляксей Балашоў падкрэслівае, што так званы «пашпартны ўказ» Лукашэнкі дадаў яшчэ дадатковыя праблемы:

— Багата бяды нарабіў „пашпартны ўказ“. У людзей канчаюцца пашпарты, ці старонкі, ці тэрмін дзейнасці. І цяпер людзям трэба думаць як легалізавацца.

Па словах Аляксея Балашова беларусы ў Грузіі таксама пачалі падавацца на статус уцекача, аднак пакуль такіх выпадкаў вельмі мала:

— Легалізацыя была цяжкай, увогуле. Людзі, што сутыкнуліся з пашпартнымі праблемамі, частка пра іх падумала пра статус уцекача. Кейсаў праўда мала, іх і было мала, і такая пэўная статыстыка рашэнняў па гэтых кейсах не спрыяла. Хтось дачакаўся разгляду свайго запыту і ім адмовілі, і яны ў цяпер у працэдуры абскарджання.

Па неафіцыйных дадзеных у Грузіі знаходзіцца больш за 5 тысяч беларусаў, якія ў асноўным жывуць у двух грузінскіх гарадах: Тбілісі і Батумі. Тут таксама дзейнічаюць беларускія арганізацыі і ініцыятывы.

Беларускае Радыё Рацыя