Амерыканскі генерал прагназуе вайну з Кітаем
339-ы дзень вайны. Украіне паставяць франка-італьянскую сістэму СПА SAMP/T, здольную збіваць балістычныя ракеты. Пра гэта піша выданне La Stampa. Аб прынятым рашэнні неўзабаве павінны афіцыйна паведаміць лідары Італіі і Францыі.
«Палітычнае рашэнне прынятае. Цяпер удакладняюцца тэхнічныя дэталі, бо сістэма вельмі складаная», — паведамляе выданне са спасылкай на сваю французскую дыпламатычную крыніцу.
Тым часам, генерал ваенна-паветраных сіл ЗША Майк Мініхан заявіў, што вайна з Кітаем можа пачацца ў 2025 годзе. У сваёй службовай запісцы ён піша, што прычынай можа стаць Тайвань.