Анонс перадачы „Мы бачым” – кіраўнік службы прававой дапамогі “Free Belarus Center” Уладзімір Жбанкоў
Перасякаць мяжу ва Украіну апошнім часам стала сапраўдным квэстам. Яно і зразумела: знешнепалітычная сітуацыя ў краіне застаецца неспакойнай. Што рабіць, калі вы захраслі ў аэрапорце, наш карэспандэнт Марына Савіцкая запыталася ў кіраўніка службы прававой дапамогі “Free Belarus Center” Уладзіміра Жбанкова.
Пра рэлакацыю беларусаў і атрыманне віду на жыхарства ва Украіне ў сённяшніх умовах, а таксама пра рэферэндум, мы раскажам у праграме “Мы бачым” сёння, у пятніцу, 18-га лютага, у 21:30 па беларускім часе. Далучайцеся!
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя