Анонс праграмы „Маніфест”: Леанід Несцярук
Гітарыст гурта „Nizkiz” Леанід Несцярук, які пераехаў у Варшаву, пачаў даваць урокі ігры на інстурменце. Заняткі ладзяцца як у фармаце анлайн, так і афлайн.
„Выкладчыцкая дзейнасць – для мяне не новы накірунак. Але з гітарай у мяне асобыя адносіны”, – прызнаецца Леанід ды прыгадвае, з чаго ўсё пачалося.
Сёння Леанід Несцярук стане госцем аўтарскай праграмы Марыны Савіцкай „Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет музыкі, выкладчыка і мастака можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 18:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя