Анонс праграмы „Маніфест” з удзелам Аляксея Ажогіна
15 гадоў таму
Удзельнік гурта „Дрымон”, экс-чалец калектыву „Atesta”, сесіённы артыст, вядучы караоке, арганізатар джэмаў, былы арт-дырэктар менскага клубу „Графіці”, цяперашні тэхнічны супрацоўнік пляцоўкі ў Варшаве „Scena Chmielna”…

Жыццё беларуса Аляксея Ажогіна цесна звязанае з музыкай ужо шмат год. Чаму так атрымалася? І ці мог быць у творцы іншы шлях? Пра гэта Аляксей распавёў нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай:
Пра сваё цяперашняе жыццё, мінулае і будучыню, непарыўна звязаныя з музыкай, Аляксей Ажогін распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай „Маніфест”.
Праграма выйдзе ў суботу, 2-га снежня, у 15:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя
