Азаранка перамагла Сасновіч на турніры ў Індыян-Уэлсе
Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Індыян-Уэлсе. У 1/8 яна абыграла беларуску Аляксандру Сасновіч – 6:3, 6:4. У 1/4 беларуска памераецца сіламі з амерыканкай Джэсікай Пегулай, якая на гэтым этапе перайграла ўкраінскую тэнісістку Эліну Світоліну.
Саудаўцы, якія набылі «Ньюкасл», хочуць набыць «Інтэр»
Фонд дзяржаўных інвестыцый ўрада Саудаўскай Аравіі хоча набыць міланскі «Інтэр». На мінулым тыдні кансорцыум, які ўключае PIF, а таксама яшчэ некалькі кампаній, стаў новым уладальнікам «Ньюкасла». Прадстаўнікі фонду ўжо сустракаліся з кітайскай сям’ёй Чжан, якая валодае «Інтэрам». Чжан гатовыя прадаць клуб за адзін мільярд еўра.
Улады Каталоніі дазволілі „Барселоне” запаўняць трыбуны „Камп Ноў” на 100 адсоткаў
„Барселона” атрымала дазвол цалкам запаўняць стадыён на хатніх гульнях. Прэзідэнт Жэнералітэта Каталоніі Пэрэ Араганэс паведаміў аб зняцці абмежаванняў на наведванне культурных і спартовых мерапрыемстваў. 17 кастрычніка „Барселона” дома прыме „Валенсію” ў матчы Ла Лігі, а 20 кастрычніка – кіеўскае „Дынама” ў гульні Лігі чэмпіёнаў.
„Мяшкоў Берасце” пазмагаецца ў Лізе чэмпіёнаў з „Ольбаргам”
13 кастрычніка ў 19.45 па беларускім часе „Мяшкоў Берасце” згуляе ў Даніі з фіналістам мінулагодняй Лігі чэмпіёнаў „Ольбаргам”. Напярэдадні гульні ў склад берасцейцаў вярнуліся адразу тры гандбаліста – Іван Пешыч, Павел Пачкоўскі і Яка Малус. Пасля трох тураў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў „Мяшкоў Берасце” з нулём ачкоў замыкае турнірную табліцу групы „А”, а „Ольбарг” з чатырма ачкамі знаходзіцца на трэцім месцы.
FIVB заменіць Сусветны тур па пляжным валейболе новым турнірам
Міжнародная федэрацыя валейбола ў 2021 годзе заменіць Сусветны тур па пляжным валейболе новым турнірам. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце арганізацыі. Спаборніцтвы будуць насіць назву The Volleyball World Beach Pro Tour. Яны будуць праходзіць у трох дывізіёнах. Вышэйшы – для 16 наймацнейшых пар свету ў мужчын і жанчын (Elite16), у другім (Challenge) будуць гуляць ужо па 24 дуэта ў мужчын і столькі ж у жанчын. Адтуль можна будзе перайсці ў эліту. У трэцім дывізіёне (Futures) будуць задзейнічаны маладыя валейбалісты і валейбалісткі.
Беларускае Радыё Рацыя