Баранавіцкі ды Палескі дзяржуніверсітэты далучыліся да акцыі “Чалавек з белым кіем”



Баранавіцкі ды Палескі дзяржаўныя ўніверсітэты далучыліся да агульнабеларускага месячніка “Чалавек з белым кіем”. На базе гэтых вышэйшых навучальных установаў да 10-га лістапада будуць адбывацца трэнінгі для інвалідаў па зроку “Выкарыстанне навігацыйных праграм у мабільных тэлефонах”. Гэтыя мерапрыемствы пераважна разлічаныя на моладзь, адзначыла старшыня праўлення Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Ірына Юрэня:

–   Чаму мы ўздымаем гэтае пытанне? На жаль, прааналізаваўшы нашу статыстыку, лічбы нашага таварыства, хочацца сказаць, што ў нашай вобласці 3150 інвалідаў па зроку, якія стаяць на ўліку нашай арганізацыі. З іх працаздольнага ўзросту – 1140 чалавек. А моладзі ад 18 да 31 года – 188 чалавек.

Месячнік “Чалавек з белым кіем у Беларусі праводзіцца з 2005 года. Галоўная мэта акцыі – прыцягненне ўвагі грамадскасці і чыноўнікаў да праблем інвалідаў па зроку.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота chel.aif.ru