Барыс Гарэцкі: Аксана Колб – гэта выдатны прафесіянал
Журналістаў судзяць, як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў у чэрвені пройдзе пройдуць пяць крымінальных працэсаў над журналістамі. Сярод іх – рэдактарка газеты „Новы час” Аксана Колб, якую затрымалі раніцай 20 красавіка 2022 года і змясцілі пад варту. 22 красавіка ёй высунулі абвінавачванне ў парушэнні арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх).
Як прыгадвае намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі, Аксана Колб, сярод тых журналістаў, якая прынцыпова не хацела пакідаць Беларусь і з’язджаць:
– На жаль спіс журналістаў за кратамі яшчэ не памяншаўся за апошні год, менш 20-ці чалавек, рэпрэсіі працягваюцца. Аксана Колб – гэта выдатны прафесіянал, выдатны патрыёт. Чадавека проста захапілі ў палон. Мы размаўлялі з галоўнымі рэдактарамі бельгійскіх выданняў і падлічылі, што з беларускіх мы маем 5-ць рэдактараў за кратамі. Нягледзячы на гэта выданні працягваюць сваю працу, здаецца тут ёсць чым ганарыцца.
7 чэрвеня пачынаецца працэс над галоўным рэдактарам газеты „Новы Час” Аксанай Колб. Суд Цэнтральнага раёна Менска, суддзя Карсюк Д.С. Аксана Колб знаходзіцца на Валадарскага, СІЗА №1.
„Новы Час” — беларуская агульнапалітычная штотыднёвая газета. Улады яе закрылі пасля падзеў 2020 года, як і іншыя незалежныя сродкі масавай інфармацыі.
Беларускае Радыё Рацыя