Батумі: нядзельная акцыя ў падтрымку палітзняволеных
Паўсотні беларусаў выйшлі на нядзельную традыцыйную акцыю ў сталіцы грузінскай Аджарыі Батумі.
Гэтым разам сярод прысутных павялічылася колькасць так званых «дваравых сцягоў», якія прадстаўлялі не толькі Менск, але і іншыя рэгіёны Беларусі.
Для чаго ладзяцца такія акцыі – кажуць яе удзельнікі:
„Каб родныя і палітвязні памяталі, што ёсць людзі, якія ўсё гэта не забылі. Пра гэта ўсе памятаюць, і вераць у тое, што калісці гэта зменіцца, і напэўнаі ў бліжэйшы час”
Па словах актывістаў такія акцыі маюць некалькі значэнняў:
„Гэтыя людзі зараз сядзяць за свабоду ў Беларусі. Калі чалавек будзе выходзіць, і чуць сябе беларусам, нават знаходзячыся за мяжой, то перамога будзе блізкая”
За апошнія некалькі месяцаў колькасць беларускай дыяспары ў грузінскім Батумі толькі павялічваецца і цяпер складае па неафіцыйных дадзеных больш за тры тысячы чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя