Батумі супраць вайны
Некалькі соцень жыхароў Батумі, прадстаўнікі ўкраінскай, беларускай, расейскай дыяспары выйшлі на батумскую плошчу Еўропы, каб выказацца супраць вайны ва Украіне.
Кажуць прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары:
– Браты-расейцы выходзьце, мы не павінны гінуць. За што? У мяне трохмесячны пляменнік, якому яшчэ няма тры месяцы, чаму ён павінен там ляжаць?
– Украіна і Грузія дзве самыя мірныя краіны. У гісторыі Украіны і Грузіі няма выпадку, каб мы нападалі на кагосьці. Навошта нас крыўдзіць? У мяне там вельмі шмат родных, у мяне там сын, у мяне там унучка нарадзілася, у мяне там сястра, пляменніцы.
Па словах грамадскага актывіста з Беларусі, на такія акцыі трэба выходзіць штодня:
– Важна хадзіць на акцыі кожны дзень, як мы хадзілі ў Беларусі. Кожны дзень, хоць не кожны дзень атрымлівалася. Магчыма ў гэтым была наша памылка. Трэба паказаць, што мы нязгодныя, трэба паказаць, як можам, удзельнічаць, як можам. Што яшчэ застаецца рабіць? Хоць так, ад кожнага па крыху, па магчымасцям.
Падчас акцыі прадстаўнікі палітычных партый Аджарыі прапанавалі далучыцца да стварэння кааліцыі грамадскай дапамогі ўкраінскім бежанцам, якія ўжо пачынаюць прыязджаць у Грузію.
Беларускае Радыё Рацыя