Беларусь атрымала міжнародную дапамогу для лячэння COVID-19



Офіс Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі (СААЗ) пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) паставіў у Беларусь новую партыю абсталявання для дыягностыкі і лячэння COVID-19 на 257 тысяч даляраў, гаворыцца ў паведамленні офіса.

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя атрымаў 16 450 тэст-сістэм для дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі, а таксама 16 450 аднаразовых камплектаў для адбору пробаў, 20 набораў для экстракцыі нуклеінавых кіслот і тры магнітныя штатывы.

Тэст-сістэмы дапамогуць лабараторнай службе Беларусі больш эфектыўна спраўляцца з нагрузкай ва ўмовах усё большага распаўсюду захворвання COVID-19, адзначаюць у офісе СААЗ.

Беларускае Радыё Рацыя