Беларусь пачала рыхтавацца да гібрыдных войнаў 15 гадоў таму



Пра гэта ў эфіры тэлеканала „Беларусь-1” паведаміў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў. Ён заявіў, што такія высновы былі зробленыя паводле аналізу падзеяў у Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе і ва Украіне.

„У нас створаны такі арганізм, як сілы спецыяльных аперацый. Мы развіваем сістэму тэрытарыяльнай абароны. Яна з’яўляецца інструментам для таго, каб весці ўсенародную барацьбу супраць тых, хто паспрабуе развіваць супраць нас узброеныя дзеянні”, – кажа міністра абароны.

Таксама Раўкоў дадаў, што ў Беларусі развіваюцца не толькі сілы спецыяльных аперацый, але і сілы неадкладнага рэагавання і сілы хуткага разгортвання.

belapan.by