Беларускія чыгуначнікі рыхтуюць інфраструктуру пад прыём вялікай колькасці эшалонаў
Беларускія чыгуначнікі рыхтуюць інфраструктуру пад прыём вялікай колькасці эшалонаў
Краіна-агрэсар Расея можа пачаць перакідку мабілізаваных у Беларусь і там паспрабаваць сфармаваць наступальную групоўку для паўторнага заходу ва Украіну, паведаміў у YouTube ваенны эксперт Алег Жданаў.
«Цалкам магчыма, што Расейская Федэрацыя, разлічваючы заклікаць да канца года 500 тысяч мабілізаваных, хоча разгарнуць групоўку войскаў у Беларусі. Адзінае пытанне – чым яны яе будуць узбройваць, таму што ў Беларусі наўрад ці хопіць на такую групоўку нават тэхнікі працяглага захоўвання. А тэхніку з вайсковых частак Лукашэнка не аддасць ні пры якіх абставінах, гэта ягоная бяспека», – заявіў ён.
«Так што, я не выключаю, што Расея можа пачаць перакідку мабілізаваных у Беларусь і там паспрабаваць сфармаваць наступальную групоўку для паўторнага заходу ва Украіну. Наколькі гэта будзе паспяхова і наколькі гэта атрымаецца ў Расейскай Федэрацыі – паглядзім. Але пакуль сітуацыя такая, што беларускія чыгуначнікі рыхтуюць інфраструктуру пад прыём вялікай колькасці грузавых эшалонаў», – дадаў эксперт.
Беларускае Радыё Рацыя