Беларусы Батумі: пакуль мы разам – мы непераможныя



Негледзячы на дождж, некалькі дзесяткаў беларусаў Батумі сабраліся ў старым горадзе каля маяка на акцыю з мэтай прыцягнуць увагу да неабходнасці прызнаць Аляксандра Лукашэнку тэрарыстам і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях у рамках універсальнай юрысдыкцыі.

„Наша любімая краіна акупаваная. Ўнутры краіны не можа нічога падобнага роду адбывацца, таму ўсе гэтыя акцыі ляглі на плечы дыяспар. Нягледзячы на ​​тое, што зараз адбываецца жахлівая сітуацыя, усё гэта дазволіла стварыць новую Беларусь, яна ўжо створана цяпер. Таму што да гэтага беларусы ў іншых краінах вельмі хутка асіміляваліся, яны знікалі. А цяпер яны аб’ядналіся у адзіныя суполкі, ствараюць новую Беларусь за мяжой”.

„Прынамсі важна праводзіць гэтыя акцыі для тых, хто застаўся ў Беларусі, хто цяпер у засценках рэжыму, і ў цэлым для тых людзей, якія вераць у нашу перамогу”.

„Трэба, каб людзі верылі, і бачылі што нічога не затухла, усё працягваецца далей. Трэба падтрымліваць людзей не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі”.

На акцыі таксама магчыма было набыць нацыянальную сімволіку, а прыйшоўшыя на яе дамоміліся праводзіць падобныя мерапрыемствы штотыдзень.

Беларускае Радыё Рацыя