Беларусы змогуць бясплатна паступіць у польскія ВНУ



Беларусы змогуць паступіць ва ўніверсітэты Польшчы, а палякі – ва ўніверсітэты Беларусі. Бясплатна і па асобным конкурсе.

Ёсць прамыя пагаднення паміж універсітэтамі Польшчы і Беларусі. Пагадненне ж паміж нашымі краінамі больш выразна рэгламентуе колькасць студэнтаў і працягласць іх стажыровак. Стажыроўка для 12 студэнтаў будзе доўжыцца да пяці месяцаў. Калі колькасць студэнтаў памяншаецца, павялічыцца працягласць іх стажыроўкі, – распавёў у праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь 1» міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

І беларусы, і палякі змогуць бясплатна паступіць ва ўніверсітэты Польшчы і Беларусі. Па асобным конкурсе! Камісія прымае заяўку і правярае веданне нацыянальнай мовы.

Паміж нашымі краінамі існуюць вельмі цесныя гістарычныя ўзаемасувязі, шмат пераплецена падзей, шмат гістарычных асоб нават цяжка ідэнтыфікаваць – беларусы яны або палякі. Таму мы дамовіліся, што гісторыкі, кампетэнтныя прафесара будуць разам вызначаць змест пэўных глаў гісторыі, каб карэктна выкладаць гістарычныя падзеі, – сказаў міністр.