Беластоцкі драматычны тэатр атрымаў амаль паўтара мільёна злотых



Амаль паўтара мільёна злотых і 8 праектаў. Іх рэалізуе Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Вянгеркі. Там расказалі, на што трацяць дафінансаванне, якое атрымалі сёлета. Сярод 8 праектаў, напрыклад, фестываль «Напрамак Усход», які ўжо прайшоў ў Беластоку ды гастролі ў Арменію і Грузію, якія адбудуцца да канца году. Асобным радком – мадэрнізацыя і закуп абсталявання, якое патрэбна зараз, бо ў будынку тэатру ідзе рамонт, адпаведна выступаюць акторы на іншых пляцоўках. На закуп дадатковага абсталявання тэатр патраціць 195 тысячаў злотых з бюджэту Міністэрства культуры і 485 тысячаў злотых з бюджэту Падляшскага ваяводства. Гэта ўжо другі этап інвестыцыі.

Кажа намеснік дырэктара беластоцкага тэатра Мартына Занеўская:

– У гэтым годзе нам удалося купіць чарговае светлавое абсталяванне, якое ўжо часткова знаходзіцца ў нашай сядзібе ў „Кінетоне”. Што найбольш важна – дзякуючы гэтым дадатковым элементам, мы будзем больш спраўна функцыянаваць на сцэнах. Таксама яны будуць нам служыць у нашай змадэрнізаванай сядзібе пры уліцы Электрычнай 12.

Драматычны тэатр, які зараз на рэканструкцыі, таксама атрымае 25 мільёнаў злотых з урадавай праграмы «польскі лад» і выдаткуе іх на тэхнічнае абсталяванне. Як кажа Пётр Паўтрак: задача – зрабіць тэхнічна сучасны тэатр.

– Гэта інфраструктура для асвятлення, акустычная, электраакустычная. Таксама будуць новыя фатэлі, шафы, кампутары, электрычныя прыборы. Гэтыя грошы будуць выкарыстаныя вельмі добра. Думаю, пасля гэтых інвестыцый мы станем вельмі сучасным тэатрам.

Усяго тэатр атрымаў каля мільёна 400 тысячаў злотых, у тым ліку 653 тысячы злотых – з бюджэту Міністэрства культуры, а 765 тысячаў злотых – датацыя з фондаў Падляшскага ваяводства. Плануюць рэалізаваць 8 праектаў і, як кажа дырэктар Беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі, – гэта найбольшая іх колькасць у гісторыі творчай установы.

Беларускае Радыё Рацыя