Больш за год таму не стала прафесара Анатоля Адзіевіча



Больш за год таму не стала выдатнага прафесара Анатоля Адзіевіча. Былы дэкан факультэта матэматыкі і фізікі, а затым і факультэта матэматыкі і інфарматыкі ўніверсітэта ў Беластоку памёр 18 красавіка 2022 года.

Анатоль Адзіевіч быў таксама стваральнікам скансэна ў Белавежы і заснавальнікам Таварыства „Русь”. З гэтай нагоды менавіта ў скансэне на выхадных прайшла канферэнцыя „Вакол нашай ідэнтычнасці”.  Сустрэча пачалася паніхідай за супакой душы заснавальніка і будаўніка скансэна, прафесара Анатоля Адзіевіча, якую праводзіў настаяцель Сяргей Корх.

Ідэя прафесара Адзіевіча была вельмі простая, кажа яго шматгадовы сябра, Яўген Чыквін.

Дапамагаць сваім людзям, каб захоўвалі, каб жылі годна, каб не былі пераследаваныя. Як бы мая жонка сказала, стыгматызаваныя. Найважнейшае – гэта быць людзьмі, захаваць свае рэлігійныя, культурныя, нацыянальныя каштоўнасці.

А гэта знакамітая постаць не толькі ў нашым навуковым асяродку, а і ў свеце. Запрашалі яго і ў Канаду, і Амерыку, ён быў знаны і яго шанавалі.

У канферэнцыі прымалі ўдзел вядомыя навукоўцы, як прафесар Ірэна Матус ці прафесар Ежы Усціновіч, – спецыяліст у сакральнай архітэктуры і мастацтве. Арганізатарам канферэнцыі з’яўлялася Таварыства „Русь”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя