Буйныя авіякампаніі прыпыняюць палёты ва Украіну
Нямецкая авіякампанія Lufthansa і аўстрыйская Austrian Airlines прыпыняюць палёты ва Украіну. Аўстрыйцы спыняюць лятаць у Адэсу і Кіеў з 20 лютага да канца месяца. Немцы ставяць на паўзу рэйсы ў Кіеў з 21 да 28 лютага.

Рашэнне прынята на фоне заяў Джо Байдэна, што Уладзімір Пуцін ужо прыняў рашэнне пра уварванне ва Украіну.
І Lufthansa, і Austrian Airlines уваходзяць у сусветны авіяцыйны саюз Star Alliance – нараўне з грэцкай Aegean, польскай LOT і іншымі еўрапейскімі авіяперавозчыкамі.
