Бясплатны грамадскі транспарт мае прыхільнікаў у Польшчы



Cям’і, якія маюць трох дзяцей, людзей старэйшых за 60 гадоў і кіроўцаў на падставе рэгістрацыйнага пасведчання, хочуць вызваліць ад платы за грамадскі транспарт ў Беластоку.

Прапанова выйшла ад новых гарадскіх радных Права і Справядлівасці ды іх кандыдата ў прэзідэнта Беластоку Яна Дабжынскага.

Паводле сябра рады Конрада Зелянецкага, бясплатны грамадскі транспарт мае штораз больш прыхільнікаў у Польшчы.

 – 25 гмінаў у Польшчы праводзілі такую бесплатную камунікацыю, гэта вызваляе вуліцы ад аўтамабільных пробак, спрыяе ачышчэнню паветра, а таксама паляпшае якасць жыцця. 

Як дадаюць дэпутаты Рады горада ад Права і Справядлівасць, у гарадах такіх, як Гданьск, Кельцы, Плоцк ці Радом, вызваленыя ад аплатаў беспрацоўныя, вучні ды жыхары падгарадскіх мясцовасцей.

Грамадскі транспарт у Беластоку каштуе гораду штогод 120 мільёнаў злотых.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя