Чаму беспілотныя лятальныя апараты беларускай распрацоўкі “не пайшлі ў серыю”?
Чаму перспектыўныя баявыя беспілотныя лятальныя апараты беларускай распрацоўкі “не пайшлі ў серыю” і не стаяць на ўзбраенні беларускага войска? Распавядае аналітык праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай.
– Беларускія распрацоўкі на сённяшні дзень існуюць у штучных экзэмплярах, і асноўная, вось, прычына таму, што беларускія беспілотнікі не пайшлі ў тыраж – усё ўпіралася ў рухавікі і фінансаванне, тым больш прабіцца на гэты вось рынак беспілотнікаў вельмі складана. Таму што фактычна там дамінуюць зараз акрамя Злучаных Штатаў, гэта тая ж Турцыя, той жа Іран, Кітай – і Беларусь з яе, вось, невялікімі магчымасцямі, Беларусі прабіцца, ну, проста нерэальна.
У сучасных войнах беспілотная авіяцыя – від узбраення, які развіваецца найбольш дынамічна. У супрацы з артылерыяй беспілотнікі з’яўляюцца цяпер сапраўднымі “багамі вайны”.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя