Чарговыя перамовы ў справах транспамежнага супрацоўніцтва



У Менску адбылося чарговае пасяджэнне беларуска-польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах транспамежнага супрацоўніцтва.

На гэтае пасяджэнне ў Менск прыбыла польская дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Якубам Скібам.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў, які ўзначальвае камісію з беларускага боку, паведаміў, што бакі маюць намер да 2017 году падпісаць «як мінімум пяць міжнародных дамоваў у сферы транспамежнага супрацоўніцтва». Бакі абмеркавалі перспектывы аднаўлення руху праз памежны пераход Дамачава-Славацічы, які быў прыпынены з прычыны аварыйнага стану моста праз Заходні Буг. А таксама абмяняліся інфармацыяй па рэалізацыі буйнамаштабнага інфраструктурнага праекту «Будаўніцтва дадатковага аўтамабільнага моста праз раку Свіслач паміж пунктамі пропуску „Бераставіца” і „Баброўнікі”».