Чарговыя смерці на беларуска-польскай мяжы
Чарговыя смерці на беларуска-польскай мяжы. Паліцыя знайшла цела аднаго чалавека ў чацвер (12 студзеня) удзень каля Чарлёнкі на Падляшшы (Гайнаўскі павет).
Верагодна, гэта ўцякач – піша bialystok.wyborcza.pl. Тым часам грамадскі журналіст, які вядзе YouTube-канал “Чабан робіць рабан”, і актывіст Падляшскай добраахвотнай гуманітарнай службы Пётр Чабан вечарам 12 студзеня паведаміў, што ў ваколіцах Белавежы знойдзены тры целы. У адным месцы знайшлі два целы. Пазней жаўнеры, якія заблудзіліся, знайшлі парэшткі яшчэ аднаго чалавека ў іншым месцы.
З пачатку гуманітарнага крызісу колькасць афіцыйна пацверджаных загінулых складае 30 чалавек. Статыстыка грамадскай Групы Granica паказвае, што за мінулы год колькасць зніклых без вестак, пра якіх паведамілі іх сем’і або іншыя людзі, складае 185 чалавек.