Да 12 гадоў зняволення



Сёння, 17 сакавіка, быў абвешчаны прысуд галоўнаму рэдактару Tut.by Марыне Золатавай і гендырэктару Людміле Чэкінай.

Марыне Золатавай — 12 гадоў калоніі,

Людміле Чэкінай — 12 гадоў калоніі,

Справу Тut.bу пачалі разглядаць 9 студзеня ў Менскім гарадскім судзе. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Фігурантамі справы Tut.by з’яўляюцца галоўная рэдактарка выдання Марына Золатава, былая генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна, якія знаходзяцца пад вартай, а таксама Вольга Лойка, Алена Талкачова і Кацярына Ткачэнка, якім раней змянілі меру стрымання — на судзе іх не было, паколькі зараз яны за мяжой.

Працэс вяла суддзя Валянціна Зянькевіч.

Беларускае Радыё Рацыя