Дні сучаснага мастацтва ў Беластоку



Мастакі з цэлага свету і выдатныя мерапрыемствы – усё гэта чакае наведвальнікаў беластоцкіх Дзён сучаснага мастацтва, якія пачынаюцца 26 траўня.  30-е, юбілейнае, выданне фестываля багатае шэрагам тэатральных, музычных ды танцавальных імпрэзаў. У Беласток прыедуць вулічныя  артысты з Беларусі, Бельгіі, Італіі і нават з Японіі.

cover

 

Як адзначыла каардынатарка фестывалю Анна Лушчынская, у час Дзён сучаснага мастацтва адбудуцца таксама мерапрыемствы, накіраваныя на дзяцей і іх бацькоў:

– Гэта будуць сустрэчы, варштаты і спектаклі спецыяльна для ўсёй сям’і, а таксама для наймалодшых дзяцей.

Квіткі на ўсе мерапрыемствы можна ад сёння набыць у касе Беластоцкага асяродка культуры. Больш інфармацыі можна знайсці на сайце фестывалю dsw.bialystok.pl.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота bok.bialystok.pl