Freedom House: Лукашэнка спадзяецца палепшыць адносіны з Захадам
Вызваленне ўладамі Беларусі шасці палітычных зняволеных у жніўні было прыемнай нечаканасцю, піша сайт уплывовай амерыканскай праваабарончай арганізацыі Freedom House. Але яе нельга разглядаць у якасці сведчання змены адносінаў рэжыму да асноўных правоў беларускіх грамадзянаў.
Як і чакалася, 11 кастрычніка Лукашэнка заявіў пра сваю новую, пятую перамогу, пачынаючы з 1994 года, і пра новы тэрмін. Кожны год, пачынаючы з 1996 года, Беларусі прысвойваўся статус несвабоднай краіны ў індэксе „Свабода ў свеце”, але часам Лукашэнка быў вымушаны паляпшаць адносіны з дэмакратычнай Еўропай і ЗША. Тым не менш, шматлікія патрабаванні не пералічваюць канкрэтных умоў, якія павінен выканаць Менск.
Менавіта таму рашэнне Бруселя часова адмяніць забароны на паездкі і размарозіць актывы, апублікаванае ў эксклюзіўным матэрыяле агенцтва Reuters амаль за месяц да выбараў 11 кастрычніка, з’яўляецца відавочнай палітычнай саступкай ў адказ на вызваленне палітвязняў, піша Freedom House. Цяпер, калі палітвязні вызваленыя, а „выбары” не прывялі да масавых рэпрэсіяў, урад ЗША павінен быць асабліва асцярожным і цвёрдым у сваёй палітыцы і дзеяннях у адносінах да Беларусі.