Фура з Беларусі трапіла ў аварыю ў Польшчы, кіроўца загінуў
Як паведамляюць польскія СМІ, раніцай у нядзелю два грузавікі сутыкнуліся на дарозе Беласток — Аўгустаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ДТЗ магло адбыцца з-за кіроўцы беларускай фуры, які ў нейкі момант пайшоў на абгон „пад горку з перасячэннем двайной суцэльнай лініі”.
Яго грузавік загарэўся. Кіроўца іншага аўтамабіля з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны.
