Галоўчанка дамовіўся аб пастаўках у РФ 200 беларускіх трактароў



Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка дамовіўся аб пастаўках у Ніжагародскую вобласць 200 трактароў МТЗ. Дэлегацыя ўрада таксама дасягнула пагаднення з двума рэгіёнамі Расеі аб пастаўках „самай шырокай лінейкі антысанкцыйнай тэхнікі”. Пра гэта паведамілі ў эфіры СТВ.

Пакуль Аляксандра Лукашэнку, верагодна, адпачываў у ААЭ і наведваў Зімбабвэ, прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ездзіў у тур па рэгіёнах Расеі і дамаўляўся аб сумесных «антысанкцыйных» праектах.

Галоўчанка і ўрадавая дэлегацыя дамовіліся аб супрацоўніцтве Аршанскага льнокамбіната з Ніжагародскай ткацкай фабрыкай, а таксама аб пастаўках у 2023 годзе ў вобласць не менш як 200 трактароў, вырабленых на МТЗ.

Ва Ульянаўскай вобласці прэм’ер абмеркаваў перспектывы ўбудавання беларускіх прадпрыемстваў у вытворчасць камплектуючых для авіябудаўніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя