Ганна Кетліньска: Кажам «Крэсы», але ўсіх нас яднае Вялікае княства Літоўскае
Фотавыстава «Твары Крэсаў» адкрылася ў цэнтры Беластоку. Свае работы прадставілі фатографы з Падляшша, Беларусі, Літвы і Латгаліі. Над пытаннем, якая агульная ідэнтычнасць яднае ўдзельнікаў і герояў фотакадраў выставы, разважае арганізатар, прэзідэнт Падляшскай філіі Таварыства «Польская грамада» Ганна Кетліньска:
„На маю думку кожнай патроху. Мы Еўрапейцы, Падляшша гэта нашая малая Радзіма, а чуемся і удзельнікамі Вялікага Княства Літоўскага, увесь час мусім пра гэта памятаць. Памятаць пра гэты досьвед – аб’яднанне дзвух, трох народаў, і мы гэта чуем. Канеўне, зараз ужо іншая гісторыя, але чуем такую ідэнтычнасць. То дае чалавеку мудрасць, і зусім іншыя перспектывы”.
Выстава на адкрытым паветры «Твары Крэсаў» будзе даступная для публічнага агляду на пляцы Касцюшкі цягам двух тыдняў.
Фота аўтара