Гарадзенскія будаўнікі пашкодзілі ўнікальную фрэску
Знішчаны адзін з шасці сегментаў фрэскі, таксама пашкоджана выява аленя Святога Губерта. Фрэска, якая ўпрыгожвае будынак былой крамы “Башмачок”, была пашкоджана будаўнікамі падчас прарубання новых дзвярэй у будынку.
Фрэска зроблена ў тэхніцы sgraffito гарадзенскім мастаком Аляксандрам Сільвановічам:
– Фрэска называецца Гарадніца і зразумела чаму, бо гэта раён сучаснай вуліцы Ажэшкі, калісьці была славутым раёнам Гарадніца, які закладзены Антоніем Тызенгаўзам. Я вырашыў зрабіць графічную выяву дамоў гандляроў, якія амаль усе былі знішчаны, акрамя аднаго. Выкарыстоўваў яшчэ такую вядомую гравюру Цюнта, неяк так трохі спалучыў эпохі. Планавалася зрабіць трохі па-іншаму, мне тэлефанавалі, пыталіся маёй згоды.
Па словах мастака, ён паспрабуе выправіць тое, што зрабілі будаўнікі. Фрэска была створана каля чатырох гадоў таму.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня