Гендырэктар «Белвеста» распавёў, як будуць адраджаць абутковую фабрыку ў Гародні
Зусім хутка гарадзенская абутковая фабрыка „Нёман” можа стаць прэстыжным месцам працы. Тут падвысіцца заробак, будуць патрэбны новыя работнікі, а саму фабрыку чакае тэхнічнае абнаўленне. Пра гэта, прынамсі, заяўляе гендырэктар „Белвеста”.
У пачатку траўня фабрыка перайшла ў давернае ўпраўленне холдынгу „Белвест”. Генеральны дырэктар „Белвеста” Юрый Суманееў расказаў у інтэрв’ю Sputnik, якія перспектывы чакаюць абутковае прадпрыемства Гародні.
Фабрыка стане часткай холдынгу „Белвест”, фактычна „Белвест” бярэ на сябе ўпраўленне, вытворчую загрузку і развіццё фабрыкі, але рабіць гэта будзе ў інтарэсах дзяржавы.
Удзел холдынгу „Белвест” дасць магчымасць забяспечыць загрузку абутковай фабрыкі замовамі.
Паводле яго слоў, у бліжэйшых планах стаіць задача выраўнаваць умовы гаспадарання і, адпаведна, зарплаты ўнутры холдынгу – гэта значыць на кожнай вытворчай пляцоўцы яны павінны быць ідэнтычныя.
Фота: regions.by