Гомельская даследчыца Валянціна Лебедзева напісала кнігу пра Палуту Бадунову
Гомельская даследчыца Валянціна Лебедзева падрыхтавала новую кнігу пра міністра сацыяльнай апекі БНР, ураджэнку Гомеля, Палуту Бадунову.
Выданне кнігі „Пакліканая свабодай” стала магчымым дзякуючы прыватнай ініцыятыве грамадскага дзеяча Уладзіміра Кацоры.
– 23 сакавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі, якую Валянціна Лебедзева напісала па замове нашага аргкамітэта да святкавання 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, гэтая кніга пра Палуту Бадунову, нашу зямлячку, яна мае назву “Пакліканая свабодай. Нарыс жыцця і дзейнасці Палуты Бадуновай”. Хто прыйдзе на прэзентацыю 23 сакавіка, атрымае кнігу, а можа і не адну, калі будзе такая патрэба. Наладзім віктарыну, наведнікаў будуць чакаць сувеніры.
Гамяльчанка Палута Бадунова была адзінай жанчынай у Народным сакратарыяце БНР, подпіс якой стаіць пад трыма Устаўнымі Граматамі. У 1937 годзе Палута была арыштаваная супрацоўнікамі НКУС, а потым закатаваная ў сталічнай турме „амерыканцы”.
Беларускае Радыё Рацыя