Град у Будславе знёс агароды
Град пачаўся 25 ліпеня каля 13 гадзін.
Мясцовы жыхар Пётр распавёў:
– Зіма прыйшла ў Будслаў пасярод лета. Град памерам з яйка! Так намяло, што ледзь хату адчынілі. У гародзе ўсё пабіла, адны дудкі засталіся, лісця з дрэваў пазрывала. Цяпліцы вунь як пабіла, шкло ў людзей разбівала. Нічога ў гародзе не засталася, во якая бяда!
