IT-спецыялісты працягваюць пераязджаць у Польшчу



Сярод найбольш папулярных гарадоў – Варшава, Кракаў, Гданьск ды Ўроцлаў. Фінансавыя ўмовы фактычна такія ж, як і на радзіме, але бяспека і камфорт жыцця значна вышэй, – распавёў беларус спадар Зміцер, які не пажадаў называць сваё прозвішча:

„Будуешся, дзеці растуць, у школу ходзяць, у садок, усё добра. Але калі адбываюцца такія падзеі ў краіне, дзе ты жывеш, і калі яны адбываюцца не першы раз, а цягам 20 год то разумееш, што спакой і будучыня тваіх дзяцей каштуюць больш, чым эфімерная стабільнасць”

Суразмоўца звярнуў увагу, што асноўныя плюсы Польшчы ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі – падобная мова, лёгкая адаптацыя дзяцей у школах і высокая турыстычная прывабліваць краіны.

Беларускае Радыё Рацыя