«Jazz Stories» у Гародні
16 чэрвеня ва ўтульным дворыку Музея гісторыі рэлігіі адбыўся чарговы канцэрт у межах музычнай гасцёўні «Jazz Stories» з Аляксандрам Краўчуком.
Гарадзенскай публіцы пашанцавала, іх увазе быў прадстаўлены міжнародны джазавы праект беларускіх і літоўскіх музыкаў. Трэба адзначыць, што літоўская джазавая школа мае моцныя карані і традыцыі яшчэ з часоў СССР.
У складзе міжнароднага праекту выступілі:
Гінтарас Шулінскас (гітара), Уладзіславас Клімовіч (кантрабас), Аляксандр Краўчук (саксафон), Ігар Гіро (клавішныя), Дзмітрый Драгун (барабаны).
А ўжо праз месяц – чарговая джазавая гісторыя, якую прадставяць музыкі з Менска – La Mamounia jazz trio і саксафаніст Раман Шыманец.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня