Каго страціла Беларусь у 2022 годзе



На пераходзе гадоў варта ўспомніць тых грамадзян Беларусі і асобаў, звязаных з Беларуссю, якіх не стала на гэтым свеце ў 2022 годзе. Беларускае Радыё Рацыя ўзгадвае людзей, якія пакінулі добрую памяць і светлы след па сабе, вызначыліся на ніве беларушчыны, змагаліся за вольнасць.

3 студзеня ў Менску памёр Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец.

5 студзеня ў Мельбурне (Аўстралія) памёр Мікалай Субач, дзеяч беларускай эміграцыі (Аўстралія).

5 лютага памёр Эрнст Сабіла, беларускі пратэстанцкі пастар і дысідэнт.

8 лютага ў Гомелі памерла Валянціна Лебедзева, беларуская гісторык і краязнаўца.

14 лютага ў Мазыры памёр Уладзімір Неўмяржыцкі, беларускі грамадска-палітычны актывіст.

15 лютага памёр Павел Жук, выдавец газет «Свабода» і «Навіны» ў 1990-ых гадах.

16 лютага ў ДТЗ пад Варшавай загінуў Сяргей Лаўрушчык, стваральнік прыватнага музея ў Наваградку, палітычны бежанец.

18 лютага ў Менску памерла Ала Сямёнава, беларуская пісьменніца, крытык.

У лютым у Гомелі памёр Васіль Ткачоў, беларускі празаік і драматург.

4 сакавіка пасля ранення на вайне пад Кіевам у шпіталі памёр Ілля Літвін (сапраўднае прозвішча Хрэнаў), добраахвотнік з беларускае роты, створанай у складзе тэрытарыяльнае абароны Украіны.

4 сакавіка памёр Аляксандр Тамковіч, беларускі журналіст, публіцыст.

10 сакавіка У Берасці памёр Яўген Бяласін, беларускі германіст, перакладчык, журналіст, грамадскі дзеяч.

11 сакавіка ў Гародні памёр Аляксей Пяткевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадскі дзеяч.

13 сакавіка пад Кіевам загінуў Аляксей Скобля („Тур”), які ваяваў на баку Украіны з 2014 году, уваходзіў у Тактычную групу «Беларусь».

14 сакавіка памёр Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, родны брат народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

16 сакавіка памёр Мікола Багадзяж, беларускі пісьменнік.

25 сакавіка пры абароне Украіны загінуў беларус Зміцер Апанасовіч.

26 сакавіка ў Баранавічах памёр Алесь Корнеў, беларускі паэт.

27 сакавіка памёр Алесь Барскі, беларускі паэт, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, фалькларыст, педагог, грамадска-культурны дзеяч.

3 красавіка памёр Станіслаў Дубянецкі, беларускі філосаф.

3 красавіка памёр Уладзімір Крукоўскі, беларускі мастак.

4 красавіка памёр Серафім Андраюк, беларускі літаратуразнавец, крытык.

11 красавіка у Пінску памёр Мікалай Міхалевіч, грамадска-палітычны актывіст.

12-13 красавіка загінуў баец 24-й механізаванай брыгады ўкраінскіх Узброеных сіл пад пазыўным „Ганс”. Сапраўднае імя хлопца — Зміцер Рубашэўскі. Ён прыехаў ваяваць за Украіну яшчэ ў 2015 годзе.

14 красавіка памёр Лявон Шыманец, дзеяч беларускай эміграцыі ў Францыі.

21 красавіка ў Менску памёр Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадскі дзеяч.

30 красавіка ў Менску памёр Віктар Кулак, беларускі грамадскі актывіст, сябра БХД, абаронца Курапатаў.

4 траўня ў Менску памёр Станіслаў Шушкевіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, навуковец, першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

4 траўня ў Мар“інай Горцы памёр Алег Васьковіч, беларускі грамадскі актывіст.

26 траўня памёр Янка Запруднік, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Англія, Бельгія, ЗША), гісторык, палітолаг, літаратар.

3 чэрвеня памёр Лукаш Сцепанюк, беларускі ды-джэй, гукарэжысёр, журналіст, супрацоўнік Беларускага Радыё Рацыя.

6 чэрвеня памёр Мікола Аляхновіч, беларускі літаратар.

8 чэрвеня памёр Серж Мінскевіч, беларускі пісьменнік, бард, перакладчык.

Чэрвень. У Пружанах памёр Іван Здановіч, беларускі краязнавец, педагог, грамадзкі актывіст.

18 чэрвеня у Магілёве памёр Яраслаў Клімуць, беларускі літаратуразнавец, пісьменьнік.

25 чэрвеня памёр Эрнест Ялугін, беларускі пісьменнік.

25 чэрвеня памёр Барыс Тасман, беларускі спартовы журналіст.

26 чэрвеня на вайне ў абарону Украіны пад Лісічанскам загінуў Васіль Парфянкоў, беларускі ваяр.

1 ліпеня памерла Сцепаніда Сцепанюк, беларуская ткачыха, народная майстрыха з вёскі Дарапеевічы Маларыцкага раёну.

7 ліпеня памёр Іван Грос, удзельнік беларускага грамадскага руху на Лідчыне, сябра БЗВ і БСДП.

11 ліпеня у Свіслачы памёр Анатоль Валюк, беларускі паэт, грамадскі актывіст.

27 ліпеня памерла Вера Кунцэвіч, беларуская грамадская актывістка, стваральніца і кіраўнічка гарадзенскага хору «Бацькаўшчына».

У ліпені памёр Міхась Патрэба, гарадзенскі педагог, навуковец-філолаг, сацыял-дэмакрат.

11 жніўня памёр Анатоль Федарук, беларускі навуковец, даследнік паркаў і сядзібаў Беларусі.

У жніўні ва Украіне на фронце загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік – 21-гадовы студэнт-багаслоў Міхаіл Шавельскі.

 13 кастрычніка памёр Андрэй Каляда, беларускі літаратуразнавец, тэатразнавец, педагог.

15 кастрычніка памёр Алесь Жук, беларускі пісьменнік.

У кастрычніку памёр Алесь Каўрус, беларускі мовазнавец.

5 лістапада ў Лідзе памёр Тадэвуш Чарнавус, беларускі паэт і журналіст.

7 лістапада у Менску памёр Міхась Тычына, беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік.

14 лістапада. У Бельску Падляшскім памёр Ян Чыквін, беларускі перакладнік, паэт, літаратуразнавец.

29 лістапада памёр Фама Варанецкі, беларускі тэатральны актор.

3 снежня у Нью-Ёрку памёр Вітаўт Кіпель, беларускі грамадскі дзеяч у эміграцыі, даследчык гісторыі эміграцыі, геолаг, бібліёграф.

16 снежня ў Вільні памёр Алег Гулак, беларускі праваабаронца, старшыня БХК.

17 снежня загінуў Аляксей Стрэльнікаў, беларускі тэатральны крытык.

18 снежня памёр Алесь Родзін, беларускі мастак.

25 снежня ў Магілёве памёр Віталь Еўмянькоў, пісьменнік, перакладчык і літаратуразнаўца.

Акрамя згаданых беларусаў, якія загінулі пры абароне Украіны ў снежні стала вядома пра гібель у ліпені Алега Панамарова (пазыўны «Хмуры»), у гэтым жа месяцы полк беларускіх добраахвотнікаў імя Кастуся Каліноўскага паведаміў пра гібель Аляксея Аўдзеенкі («Якуба»). Цягам году паведамлялася пра гібель Канстанціна Дзюбайлы («Фенікса»), Івана Марчука («Брэста»), Паўла ВолатаВадзіма Шатрова («Папіка»), Васіля Грудовіка («Атама»), Аляксея Вашчавалава. Гэта тыя палеглыя, чые імёны былі названыя.

Светлая і вечная памяць…

Беларускае Радыё Рацыя