Канцэрт Рацыі памяці Лукаша Стэпанюка
Каб жыў, яму споўнілася б 45 гадоў. Лукаш „Стэп” Стэпанюк, музычны журналіст, музыка, гукарэжысёр, наш сябра, жыццё якога раптоўна і нечакана абарвалася. 3-га кастрычніка ў дзень народзінаў Лукаша была зладжана вечарына – канцэрт у памяць Стэпа. У ім бралі ўдзел гурты Ilo&friends, Relikt і Аляксандр Памідораў, а таксама з успамінамі выступіў пісьменнік Уладзімір Арлоў.
Беларускае Радыё Рацыя прапануе нашым слухачам рэтрансляцыю канцэрта ў дзвюх частках. Першая (у нядзелю 09.10 а 17:05 па польскім часе) з паўторам у суботу 15.10 а 21:05 і другая ў нядзелю 16.10 а 17:05 з паўторам 22.10 а 21:05.

