Хвашчынскі вяртаецца ў менскае „Дынама”
Кантракт з менскім „Дынама” падпісаў беларускі нападнік Уладзімір Хвашчынскі. Сезон-2022 Уладзімір правёў у складзе футбольнгаа клуба «Менск», згуляўшы ў 27 матчах і забіўшы 20 галоў. Тым самым гулец устанавіў свой асабісты сезонны рэкорд. Таксама Уладзімір быў прызнаны найлепшым футбалістам года. Раней нападнік ужо тройчы спрабаваў замацавацца ў сталічным клубе.
„Мяшкоў Брэст” абыграў „Кронан” ў чэмпіянаце Беларусі
„Мяшкоў Брэст” перамог гандбалістаў гарадзенскага „Кронана” 38:26 у гасцявым паядынку чэмпіянату Беларусі па гандболе.
Сустрэча ў Гародні прайшла пры поўнай перавазе чэмпіёнаў краіны, якія за ўсю гульню ні разу не дазволілі гаспадарам выйсці наперад. Пасля гэтай перамогі берасцейцы адстаюць ад лідэра мінскага СКА ўсяго на адно ачко. Гандбалісты магілёўскага клуба „Машэка” нечакана саступілі ў Менску сталічнаму БДУФК-СКА з лікам 28:29.
Яшчэ ў адным матчы ў мінскім Доме гандбола „Гомель” перайграў каманду „Бусел Кітая” – 33:27.
Беларускія баскетбалісты сталі прызёрамі турніру памяці Уладзіміра Рыжанкова
Юныя беларускія баскетбалісты сталі прызёрамі 25-га міжнароднага турніру памяці Уладзіміра Рыжанкова, які праходзіў у Менску.
У мужчынскіх спаборніцтвах юнацкая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Артура Арлоўца заваявала срэбраныя медалі, саступіўшы толькі аднагодкам са зборнай Расеі. Бронза дасталася выхаванцам краснадарскага клуба „Лакаматыў-Кубань”.
У спаборніцтвах дзяўчат беларуская зборная, якую трэніруе Алена Іваноўская, стала бронзавым прызёрам.
Больш за 300 спартоўцаў выступяць у Берасці на чэмпіянаце Беларусі па плаванні
У Берасці з 7 па 10 снежня адбудзецца адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе. Спаборніцтвы пройдуць у 25-метровым басейне берасцейскага Палаца водных відаў спорту. За званне чэмпіёнаў і прызёраў паспрачаюцца больш за 300 плыўцоў з розных рэгіёнаў краіны. У тым ліку прымуць удзел лідэры айчыннага плавання: нацыянальная зборная выступіць у Берасці ў поўным складзе.
Беларускае Радыё Рацыя