Кіраўнік НАТА назваў дзеянні рэжыму Лукашэнкі “бесчалавечнымі”



“Дзеянні рэжыму Лукашэнкі бесчалавечныя і цынічныя. Мы салідарныя з усімі саюзнікамі, якія пацярпелі ад гэтай сітуацыі”, – заявіў кіраўнік НАТА Енс Столтэнберг пасля сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

— Мы размаўлялі пра сітуацыю на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама Беларуссю, Літвой і Латвіяй. Усе саюзнікі па НАТА выразна далі зразумець, што асуджаюць той факт, што рэжым Лукашэнкі вывозіць уразлівых нявінных людзей да мяжы НАТА. Гэта бесчалавечна і цынічна. Таму мы дэманструем поўную салідарнасць з усімі саюзнікамі, якія пацярпелі ад гэтай сітуацыі, – сказаў генеральны сакратар NATO.

Столтэнбэрг паведаміў, што на сустрэчы з польскім лідарам гаварылі таксама пра напружаную сітуацыю на ўкраінскіх межах. На наступным тыдні ў Рызе пройдзе сустрэча міністраў замежных спраў краін НАТА па пытаннях бяспекі.