Кіраўніцтва агенцыі «Ваяр» адмовілася выбачацца перад праваабаронцам



Кіраўніцтва вайсковай інфармацыйнай агенцыі Міністэрства абароны «Ваяр» адмовілася выбачацца перад Леанідам Судаленкам.

Гомельскі праваабаронца звяртаўся ў канцы сакавіка гэтага года ў рэдакцыю «Беларускай вайсковай газеты» з патрабаваннем абвяржэнняў абразлівых выказванняў, якія ўтрымліваліся ў артыкуле: «Каму выгадна ганьбіць беларускае войска».

З тэндэнцыйнага артыкула вынікала, што Леанід Судаленка «цісне на дзяржаўныя органы з дапамогай ААН». Таксама ў матэрыяле змяшчалася мноства высноваў, якія праваабаронца палічыў адкрытымі абразамі. Леанід Судаленка мяркуе, што такія публікацыі моцна шкодзяць праваабарончай супольнасці Беларусі.

— Аўтар гэтага паклёпніцкага артыкулу ў газеце «Во славу Родине», ён наогул, не толькі да мяне як даправаабаронцы, але да ўсіх праваабаронцаў стварае такі адмоўны імідж сярод чытачоў гэтай газеты, як быццам бы праваабаронцы толькі сядзяць ды думаюць: як бы гэта ўзвесці паклёп на дзяржаву і як намовіць іншых, каб і яны скардзіліся на дзяржаву.

Паколькі супрацоўнікі «Беларускай вайсковай газеты» адмаўляюцца выбачацца за свой артыкул, то Леанід Судаленка намераны ў судовым парадку абараняць гонар і дзелавую рэпутацыю.

Беларускае Радыё Рацыя