Кіраўніцтва Руху „За Свабоду” наведала з афіцыйным візітам Кіеў
Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і яго намеснік Юрась Губарэвіч сустрэліся сёння ў Кіеве з кіраўніцтвам асноўных палітычных сілаў Украіны. Адбыліся сустрэчы з кіраўніком блоку Пятра Парашэнкі Юрыем Луцэнкам, дарадцам прэзідэнта Украіны, дэпутатам фракцыі партыі «Удар» у Вярхоўнай Радзе Расціславам Паўленкам, а таксама намеснікам кіраўніка фракцыі Усеўкраінскага аб’яднання «Бацькаўшчына» Барысам Тарасюком.
Паводле Мілінкевіча, з украінскім бокам дамоўлена пра супрацоўніцтва пасля парламенцкіх выбараў ва Украіне, якія адбудуцца 26-га кастрычніка. „Нашыя пазіцыі супадаюць і адносна неабходнасці салідарнай пазіцыі ў Еўразвязе. Нашы ўкраінскія партнёры шчыра зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь абрала еўрапейскі шлях развіцця,” — адзначыў Мілінкевіч па выніках сустрэчаў.
Беларускае Радыё Рацыя
