Кобрынская краязнаўца трапіла ў энцыклапедыю
Выйшаў чарговы выпуск энцыклапедыі пра людзей творчага і працоўнага патэнцыялу ў Рэспубліцы Беларусь за 2016 год пад назвай “Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь”. Энцыклапедыя змяшчае каля паўтысячы прадстаўнікоў Беларусі, якія маюць дасягненні ў розных сферах жыцця: навуцы, медыцыне, асвеце, мастацтве, спорце і гэтак далей
Заслужанае месца ў энцыклапедыі заняла краязнаўца з Кобрына Ніна Марчук:
— Заслугі выражаюцца ў краязнаўстве, у тым, што я на Берасцейшчыне і Кобрыншчыне адкрыла невядомыя старонкі гісторыі. Каля 100 публікацый. Апроч таго, я ўсё яшчэ дзейны кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Фініш агро», ужо практычна чатырнаццаты год.
Энцыклапедыя «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» выходзіць з 1999 года. Мэта кнігі – пазнаёміць чытачоў з тымі, хто дасягнуў прафесійных і дзелавых поспехаў у жыцці, хто ўздзейнічае ў той ці іншай ступені на жыццё ў краіне.
Беларускае Радыё Рацыя