Колькі каштуюць елкі?
Жывыя навагоднія елкі сёлета ў Менску будуць каштаваць ад 70 да 220 тысяч рублёў, штучныя – ад 60 тысяч да 5 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік начальніка дзяржустановы «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Менгарвыканкама» Аляксей Раманаў. Ён адзначыў, што «сталічны гандаль гатовы да правядзення перадсвяточных мерапрыемстваў»: продажу навагодняй атрыбутыкі, распродажу і зніжак.
Па словах Раманава, сёлета значна пашырыўся асартымент штучных елак. Іх прадстаўлена больш за 45 відаў вышынёй ад 45 см да 3 метраў.
24 снежня пачнуць працу елачныя кірмашы, якія арганізаваны ў 200 гандлёвых кропках ва ўсіх раёнах горада, і будуць працаваць штодня без выходных з 10 да 19 гадзінаў да 31 снежня.
Паводле naviny.by