Конкурс «Роднае слова» ў Бельскім доме культуры
Больш за сто вучняў з Падляшскага ваяводства дэкламавала вершы на беларускай мове.

Гаворка ідзе пра ўдзельнікаў дэкламатарскага конкурсу «Роднае слова», які прайшоў у Бельскім доме культуры. Сярод дэкламатараў былі вучні пачатковых школ і дашкольнікі.
Беларускую паэзію ў выкананні маладых дэкламатараў праслухоўваў таксама бургамістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі:
– Такі конкурс – гэта прамоцыя для беларускай культуры і дзеля таго, каб дзеці пазнавалі гэтую культуру. Думаю, што самае важнае, гэта свядомасць бацькоў. У мінулым годзе быў нацыянальны перапіс, пакуль яшчэ няма рэзультатаў, колькі насельніцтва прызнае, што яны беларусы, але я мушу сказаць са смуткам, што будзе менш, чым было. Прасцей сказаць, што я праваслаўны паляк, чым прызнацца, што я праваслаўны беларус, які жыве ў Польшчы.
Дэкламатарскі конкурс «Роднае слова» безупынна ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Сёлета мерапрыемства прайшло 51-ы раз.













Беларускае Радыё Рацыя
