Крыначкі нашага жыцця



Прай­шоў­шая ня­дзель­ная ра­ні­ца пры­нес­ла ма­ёй ду­шы су­па­кой і ад­чу­ван­не ла­скі і ра­дас­ці Бо­жай. Та­кі прыў­з­ня­ты на­строй у спа­лу­чэн­ні з пры­го­жым, лет­нім над­вор’­ем (спё­ка за ак­ном не ста­я­ла), да­лі мне дзве спра­вы, якія з ся­мі да дзе­вя­ці ра­ні­цы, дзя­ку­ю­чы ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­ню, да­зво­лі­лі пад­няц­ца на пры­ступ­кі эма­цы­я­наль­нас­ці і ду­хоў­нас­ці, што за­гас­ця­ва­ла і ўва мне, і ў ма­ёй бе­ла­стоц­кай ква­тэ­ры.

Пер­шая спра­ва гэ­та вяр­тан­не, дзя­ку­ю­чы ай­цу Ге­ор­гію Рою ў эфір Бе­ла­ру­ска­га Ра­дыё Ра­цыя па ня­дзе­лях а сё­май га­дзі­не ра­ні­цы (паў­тор а сям­нац­ца­тай пас­ля поў­д­ня), рэ­лі­гій­най, пра­ва­слаў­най пра­гра­мы „Кры­нач­ка”. Па бе­ла­ру­скім ча­се, зра­зу­ме­ла, на га­дзі­ну паз­ней. Раз­мер фе­лье­то­на не даз­ва­ляе прад­ста­віць тут асо­бу ай­ца Ге­ор­гія Роя — сы­на Бе­рас­цей­ш­чы­ны, яго муд­рас­ці, ад­каз­нас­ці, ад­да­на­га Хры­сто­вай на­ву­цы і бе­ла­ру­ска­му пра­вас­лаўю. У яго­най пе­ра­да­чы на бе­ла­ру­скай мо­ве змо­жам па­чуць тое, што кож­на­му ве­ру­ю­ча­му хрыс­ці­я­ні­ну і ча­ла­ве­ку, шу­ка­ю­ча­му Бо­га ў сва­ім жыц­ці, да­зво­ліць ат­ры­маць мно­гія ад­ка­зы і ўзба­га­ціць ду­хоў­нае жыц­цё. Ужо пра­гу­ча­лі тры ра­ды­ё­пе­ра­да­чы і кож­ную з іх я слу­хаў про­ста з дры­жы­ка­мі на пля­чах і паг­лы­нан­нем муд­рас­ці ад па­чу­тых слоў рэ­лі­гій­на­га і свец­ка­га ха­рак­та­ру ды ста­ран­нем зра­зу­мен­ня Хры­сто­вай на­ву­кі ў што­дзён­ным жыц­ці.

Пе­ра­да­чы ма­юць вы­бу­да­ва­ную кан­цэп­цыю і ло­гі­ку ду­хоў­на­га эк­скур­са­во­да і на­стаў­ні­ка па хрыс­ці­ян­скім све­це за­раз і ў мі­ну­лым. У спа­лу­чэн­ні з му­зыч­ным і па­э­тыч­ным афар­м­лен­нем га­дзі­на пе­рад ра­ды­ёп­ры­ма­чом мі­нае нам не­заў­важ­на з на­дзе­яй на чар­го­вую суст­рэ­чу праз ты­дзень. Зной­дзем у ёй вест­кі з рэ­лі­гій­на­га жыц­ця пра­ва­слаўя ў Поль­ш­чы, Бе­ла­ру­сі, Еў­ро­пе і све­це. Тут па рэ­лі­гій­ным кру­газ­ва­ро­це гу­чаць ак­ту­аль­ныя про­па­ве­дзі на біб­лей­скія тэ­мы і ба­гас­лоў­скія раз­ва­жан­ні. Муд­расць вя­ду­ча­га ай­ца Ге­ор­гія Роя ў спа­лу­чэн­ні з яго про­ста да­дзе­ным ад Бо­га ра­дый­ным, або пра­па­вед­ніц­кім тэм­б­рам го­ла­су даз­ва­ля­юць кож­ную ня­дзе­лю зран­ку мець маг­чы­масць су­стрэ­чы з тым, ка­го і ча­го най­час­цей мы шу­ка­ем, каб за­ма­ца­вац­ца ў хрыс­ці­ян­скай ве­ры і та­кіх жа ўчын­ках.

Пра­гра­му «Кры­нач­ка», зра­зу­ме­ла, мож­на слу­хаць па ўсім све­це ўжы­вую праз ін­тэр­нэт-сайт ra­cy­ja.com, або про­ста пас­ля спам­па­ван­ня на ма­біль­нік пры­ла­ды для слу­хан­ня ў ім ра­дыё. Ка­лі Вы ад­нак не мо­жа­це быць ра­зам з пе­ра­да­чай у ня­дзель­ным эфі­ры, то спа­кой­на на ра­дый­ным сай­це мо­жа­це паз­ней яе ад­шу­каць у ад­мыс­ло­вай зак­лад­цы ар­хіў­ных пе­ра­дач. У сён­няш­нім ва­ен­ным све­це раз­бі­тых у эма­цы­я­наль­ным і ду­хоў­ным пла­не гра­мад­стваў, траў­ма­ва­нас­ці ро­ду ча­ла­ве­ча­га хві­лі­ны, пра­ве­дзе­ныя на роз­ду­мах з Бо­жым па­рад­кам і Яго­най ла­скай мо­гуць даць нам шанц і на­дзею на вы­бу­доў­ван­не і ў ся­бе пат­рэб­най мо­цы на пе­ра­а­доль­ван­не праб­лем і кло­па­таў што­дзён­нас­ці.

І дру­гой па­дзе­яй, якая ў ня­дзель­нае ран­не вы­ціс­ну­ла ў мя­не сля­зу, бы­ла ў во­сем га­дзін ра­ні­цы га­дзін­ная тран­с­ля­цыя на ад­ным з поль­скіх тэ­ле­ка­на­лаў пуб­ліч­на­га тэ­ле­ба­чан­ня лі­тур­гіі з ма­ёй род­най, пуш­чан­скай па­ра­фіі ў Вэр­сто­ку. Та­кой ра­дас­ці і ўзнёс­лас­ці ду­ху, якая тра­пі­ла пад дах май­го бе­ла­стоц­ка­га шмат­па­вяр­хо­ві­ка, про­ста не ра­ска­заць. Не адзін і не два ра­зы ў сва­іх фе­лье­то­нах апіс­ваў я свае ду­хоў­ныя, рэ­лі­гій­ныя су­стрэ­чы і раз­ві­тан­ні, звя­за­ныя з ма­ёй вэр­стоц­кай цар­к­вой і яе пры­га­жосць мес­ца і ду­ху. Рас­па­ло­жа­ная на ўскра­і­не пуш­чы, на­мо­ле­ная ма­літ­ва­мі і па­мяц­цю ад­веч­ных ту­тэй­шых бе­ла­ру­скіх па­ка­лен­няў, усю сваю пры­га­жосць раск­ры­ла гле­да­чам ва ўсёй Поль­ш­чы і не толь­кі. А для мя­не са­мыя важ­ныя гэ­та наш­чад­кі сва­іх прод­каў, якія ця­пер бы­лі ў цар­к­ве. Мо­ляц­ца яны так­са­ма за тых, што адыш­лі і па­ха­ва­ныя на пры­хад­скіх мо­гіл­ках. Ра­дасць ад пры­хад­ско­га хо­ру, які па-мой­му, заў­сё­ды спя­вае най­п­ры­га­жэй. Бач­на сі­ла на­ста­я­це­ля, які ўдых­нуў у пры­за­бы­тую і ад­мі­ра­ю­чую пра­сто­ру ра­дасць год­нас­ці жыц­ця, і яго­ная ўме­ласць спа­лу­чыць ду­хоў­нае з ар­га­ні­за­цый­ным май­стэр­ствам па­ра­фі­яль­на­га вы­жы­ван­ня. Ну і ўрэш­це тва­ры зна­ё­мых і нез­на­ё­мых пры­ха­джан — брат Юр­ка са сва­ёй жон­кай Аняй, сва­я­кі, су­се­дзі, якія не па­кі­да­юць сва­ёй род­най зям­лі. Мае свя­той па­мя­ці баць­кі лю­бі­лі паў­та­раць: «Ой, коб тэ­пэр лю­дэ под­ня­лі­ся з то­го сві­ту, то тут бы ніц нэ поз­на­лі. Усё так змі­ні­ло­ся». Ад­но не мя­ня­ец­ца — цар­к­ва ў Вэр­сто­ку на шчас­це на сва­ім мес­цы і пры­га­жэе з га­да­мі.

Фота: Złota Proporcja

Яў­ген Вапа, „Ніва”