Купалле на грузінскай зямлі
Грузінскі Батумі сабраў на беларускае Купалле амаль дзве сотні беларусаў з розных куткоў Радзімы.

Купалле распачалося з невялічкай пераўлічкі, на якой ўзгадваліся розныя рэгіёны Беларусі. Потым былі і беларускія песні ў выкананні Спеўнага сходу і танцы каля вялікага фантану.
Пра асаблівасці Купалля на грузінскай зямлі ўзгадваюць удзельнікі свята :
– Дае шанец беларусам зноў скантактавацца, адчуць сябе беларусамі нават па-за межамі сваёй радзімы. Часцяком нахлынае такое пачуцце, што ты губляеш некаторыя свае карані, альбо мову, альбо нейкую сувязі з родным. Мерапрыемствы такога кшталту даюць добрую нагоду аднавіць свае сувязі са сваёй радзімай.
– Заўсёды гэта нагода сабрацца з сябрамі, правесці час са сваёй сям’ёй і са знаёмымі.
– Сэрца грэе, нават больш чым на радзіме. Бо мы далёка ад радзімы. Тут усё адчуваецца інакш.
Беларускае Купалле ў Батумі адбылося ў межах Тыдня беларускай культуры, што ладзіцца па ўсім свеце. Беларусаў Батумі чакае ў межах гэтага Тыдня цэлы шэраг мерапрыемстваў: гэта і беларускі нэтворкінг, сустрэча з беларускай пісьменніцай Наталкай Харытанюк, а таксама вялікі канцэрт беларускіх выканаўцаў каля вежы „Алфавіт”.










Беларускае Радыё Рацыя
