Ларыса Пагодская: у нашай Жабінцы выходзіла пааўгораду



Грамадская актывістка Ларыса Пагодская была вымушана з’ехаць за мяжу пасля пераследу ў роднай Жабінцы, што на Берасцейшчыне.

Аднак яна ўзгадвае падзе мінулага году як адныя з лепшых ўспамінаў:

„Гарадок, у якім 13000 насельніцтва, палова выходзіць. І бабулі, і дарослыя з дзецьмі, і студэнты. Натуральна, пачалася зачыстка. Чамусьці наша былая улада думала, што нас мала, што гэта ўсё пройдзе, што гэта нейкі тэрарызм. Як звычайных людзей, настаўнікаў, лекараў, якія проста патрабуюць сваіх законных правоў лічыць тэрарыстамі?”.

Па словах актывісткі пераслед з боку “карных ворганаў” быў і ў адносінах да яе:

„У адзін з дзён раніцай уварваліся ў кватэру, усё спраўдзілі, нічога не знайшлі, прывезлі ў ГУБАЗіК, ня прад’явілі наогул ніякіх прэтэнзій, прывезлі ў ІЧУ. Пагражалі, што трэба супрацоўнічаць, інакш турма. Я кажу: растлумачыце, у чым выяўляецца гэтае супрацоўніцтва, мне сказаць, што сусед такі ж як я? Я нават не разумела, у чым можа заключаць супрацоўніцтва з аддзелам па арганізаванай злачыннасці?”

Цяпер Ларыса знаходзіцца ў небяспецы ў сталіцы Грузіі – Тбілісі, дзе яна прымае актыўны ўдзел у справах мясцовай беларускай дыяспары.

Беларускае Радыё Рацыя